Леанід Гозман у "Гарачым каментары" (10.03.11)

Леанід Гозман у „Гарачым каментары" Чым выкліканы адносна лагодны прысуд грамадзянам Расеі? На лаве падсудных ізноў двое расейскіх грамадзянаў. Што гэта -- гульня ў правасуддзе ці высвятленне міждзяржаўных дачыненняў? Пра гэта ў "Гарачым каментары". Пра сённяшнія судовыя працэсы ў справе аб масавых беспарадках у Менску 19 снежня „Белсат" размаўляе з расейскім палітыкам, сустаршынём партыі "Правое дело", кандыдатам псіхалагічных навук Леанідам Гозманам. Арцёма Брэуса і Івана Гапонава абвінавацілі ў актыўным удзеле ў масавых беспарадках, узброеным супраціве прадстаўнікам улады і збіцці міліцыянтаў. У выніку абодва атрымалі штраф у 300 базавых вялічынь і падпіску аб невыяздзе. Чым выкліканы адносна лагодны прысуд? „Нашым уладам напляваць, колькі далі б нашым хлопцам у Беларусі, бо вядома, што тыя, хто з беларусамі выступаў супраць Лукашэнкі, яны Пуціна таксама не любяць. Але калі б іх пасадзілі, усе б мы патрабавалі ад нашых уладаў умяшацца, выкарастаць санкцыі", - каментуе прысуд Леанід Гозман. Паводле яго, Аляксандр Лукашэнка гэта зразумеў, таму вырашыў не ствараць лішнія праблемы для расейскага кіраўніцтва. Прычына -- ён і далей хоча ўтрымлівацца дзякуючы „крадзежы расейскіх газу і нафты". У адрозненні ад расейскіх грамадзянаў, гандляваць беларусамі значна прасцей. На пытанне, колькі могуць каштаваць вязні сумлення, спадар Гозман адказаў: „Вы ведаеце, я ніколі не гандляваў людзьмі, таму не ведаю". Але, паводле яго, напрыклад, старшыні АГП Анатолю Лябедзьку, якога ...
Теги: Гозман Гарачы каментар Расея суды Брэус Гапонаў Бреус Гапонов Россия Лукашенко Лукашэнка










